ПіК Свабоды

ПіК Свабоды

«ПіК Свабоды» — гэта штодзённая YouTube-праграма і падкаст, у якой журналісты Свабоды абмяркоўваюць галоўную падзею дня з палітыкамі, грамадзкімі дзеячамі, экспэртамі і аналітыкамі. Вострыя пытаньні і актуальныя камэнтары пра важныя падзеі для Беларусі і беларусаў.
00:00
00:00

Shrnutí epizody

Пра што сьведчаць апублікаваная хакерамі расейская база стратаў у вайне і тое, колькі ў ёй ураджэнцаў Беларусі? Колькі праўды ў заявах Лукашэнкі пра хуткае заканчэньне расейскай вайны ва Ўкраіне і пра тое, што Беларусь і Расея не рыхтуюцца ваяваць з NATO і Эўразьвязам? Чаму сын Лукашэнкі езьдзіў у Арабскія Эміраты? Хто ва ўладзе Беларусі кантралюе рээкспарт у Расею тавараў, забароненых расейскім эмбарга? Пра ўсё гэта ў праграме «ПіК Свабоды», прысьвечанай вынікам тыдня, расказвае галоўная рэдактарка выданьня «Plan B» Вольга Лойка. Таксама ў праграме гутарка з журналісткай і музыкай Кацярынай Пытлевай, да якой вярнулася ракавая хвароба.

Epizody

1728-

Лойка: Лукашэнка больш цьвяроза ацэньвае рэальнасьць, чым Пуцін

Пра што сьведчаць апублікаваная хакерамі расейская база стратаў у вайне і тое, колькі ў ёй ураджэнцаў Беларусі? Колькі праўды ў заявах Лукашэнкі пра хуткае заканчэньне расейскай вайны ва Ўкраіне і пра тое, што Беларусь і Расея не рыхтуюцца ваяваць з NATO і Эўразьвязам? Чаму сын Лукашэнкі езьдзіў у Арабскія Эміраты? Хто ва ўладзе Беларусі кантралюе рээкспарт у Расею тавараў, забароненых расейскім эмбарга? Пра ўсё гэта ў праграме «ПіК Свабоды», прысьвечанай вынікам тыдня, расказвае галоўная рэдактарка выданьня «Plan B» Вольга Лойка. Таксама ў праграме гутарка з журналісткай і музыкай Кацярынай Пытлевай, да якой вярнулася ракавая хвароба.

13 lis. 2026
1727-

Як караюць афіцэра КДБ, які апублічыў размовы пра забойства. Схема Лукашэнкі з Додзікам

Экс-падпалкоўніку КДБ Аляксею Храловічу, які апублічыў тэлефонныя размовы пра гібель Рамана Бандарэнкі, дадалі год зьняволеньня; спэцыяльныя пасланьнікі прэзыдэнта ЗША вядуць перамовы з Пуціным у Маскве, а ў Дубліне Зяленскі сустрэўся зь Ціханоўскай. Таксама разьбіраемся, як Беларусь рээкспартуе польскія грушы ў Расею і колькі каштуе француская вакцына ад грыпу, якая зьявілася ў Беларусі. У праграме «ПіК Свабоды» за 12 лістапада мы апавядаем пра галоўныя навіны дня і тлумачым, што яны значаць.

12 lis. 2026
1726-

Дроны ляцяць, улады маўчаць. Сустрэча Дзьмітрыя Лукашэнкі з шэйхам. Сапсаваныя яйкі па высокай цане

Чаму ўлады Беларусі папярэджваюць пра прылёт дронаў Літву, але не сваіх грамадзянаў? Што расейцы на перамовах расказвалі амэрыканцам пра нібыта захопленыя імі тэрыторыі Ўкраіны? Пра што Лукашэнка амаль чатыры гадзіны размаўляў з Пуціным? І што рабіў у Эміратах ягоны сын Дзьмітры? Таксама – пра сапсаваныя яйкі, вяртаньне анкалягічнай хваробы ў журналісткі Кацярыны Пытлевай і шостую гадавіну сьмерці Рамана Бандарэнкі. У «ПіКу Свабоды» з Ганнай Соўсь расказваем пра падзеі 11 лістапада і тлумачым, што яны значаць.

11 lis. 2026
1725-

Лукашэнка, Пуцін і кацяняты. Даносы і прысуд Васінай. Скандальны помнік у Быхаве

Лукашэнка паляцеў у Расею на сустрэчу з Пуціным. Што абмяркоўваюць тэт-а-тэт? Чаму карыстальнікі сацсетак крытыкуюць відэа Лукашэнкі з кацянятамі? Як беларусаў здаюць сілавікам праз даносы ў сацсетках? Што ня так з помнікам жанчыне-маці ў Быхаве? І колькі інстанцый трэба абыйсьці ў санаторыі «Буг», каб атрымаць ключы ад нумару? У «ПіКу Свабоды» з Ганнай Соўсь расказваем пра падзеі 10 лістапада і тлумачым, што яны значаць.

10 lis. 2026
1724-

1500 беларусаў загінулі за Расею? Трагедыя ў Кракаве. Сакрэт пераможцаў Гедройця

Колькі беларусаў загінула на вайне Расеі супраць Украіны? Як страляніна ў цэнтры горада закранула беларусаў у Кракаве? Лукашэнка зноў узяўся за разьвіцьцё рэгіёнаў. Пра што сьведчыць прыклад Шклоўскага раёну, які за час ягонага прэзыдэнцтва страціў амаль палову насельніцтва? Чаму латвійскі палітык, які ўцёк у Беларусь ад крымінальнага перасьледу, прадае сваю нерухомасьць у Рызе? Чаму імёны пераможцаў прэміі Гедройця трымаюць у сакрэце? У «ПіКу Свабоды» з Ганнай Соўсь расказваем пра падзеі 9 лістапада і тлумачым, што яны значаць.

09 lis. 2026